Кухни под заказ в Любани


Найти на сайте: параметры поиска

Святочна-танцавальнае лета 2013

5 июля 2013 -
article330.jpg

Лета і сапраўды самая гарачая пара! Тут табе і спека, і на гародзе ўсё расце, а тых, хто не паспеў уцячы на мора, яшчэ і праца даймае.
Але ж ці нам сумаваць?
Раней паспявалі нашыя продкі і ў гарод, і ў лес, і на танцы! То і мы паспеем!
Запрашаем наведаць мерапрыемствы танцавальнага лета:

 

 

 

 

6 ліпеня, 19.00 - 23.00 – Купалле ў Любані, танцавальная акцыя “Лявоніха на 100 пар”.

7 ліпеня, в. РАЧЭНЬ, 11.00 – 13.00 СВЯТА ЗЁЛАК.

7 ліпеня, в. ЖОРАЎКА, 21.00 - 22.00, танцавальная вечарынка.

9 ліпеня, в.ОБЧЫН, 11.00 – 13.00 Танцавальны занятак “Традыцыйныя вясельныя танцы” (СДК).

9 ліпеня, в.ОБЧЫН, 19.30 - 22.00 Фольк-вечарына з гуртом “Павалякі” (в. Обчын). Выраб вясельнага вянка, аповяд пра Каравай (СДК).

10 ліпеня, в. ШЫПІЛАВІЧЫ, 20.30 - 22.00 Вечарына “Танцы да расы” або ноч беларускай полькі з капэлай “На таку” (г. Мінск) (СДК).

11 ліпеня, в. ПЛАСТОК, 21.00 – 00.00 Фольк-вечарына з гуртом “Беражніца” (в. Пласток) і гуртом “Журавушка”( в. Ямінск ) (СДК).

12 ліпеня, в. ШЫПІЛАВІЧЫ, традыцыйнае свята “Пятрок”: 12.30 - 13.00 малебен, 13.00 - 14.00 кірмашовы канцэрт, 19.00 – Пятроўскія карагоды, 20.00 - 00.00 абрад, юшка, танцы (ля СДК).


Уваход на ўсе мерапрыемствы свабодны! Запрашаем людзей усіх узростаў, прафесій!
Гэтым святочна-танцавальным летам з намі будуць і госці з Мінску, Масквы, Вільні!
 

Па больш падрабязную інфармацыю звяртайцеся на нумар +375 29 8425789
Да сустрэчы!

Рейтинг: +2 Голосов: 2 849 просмотров
 
 

Нет комментариев. Ваш будет первым!

← Назад

Поделиться:
 

Мебель famarika.by

 

↑Наверх↑