Кухни под заказ в Любани


Найти на сайте: параметры поиска

[Анонс] Пятроўскі фэст 2014

article339.jpg

9-12 ліпеня 2014 года Студэнцкае этнаграфічнае таварыства сумесна з аддзелам ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Любанскага райвыканкама ладзіць IV рэгіянальны фэст традыцыйнай культуры “Пятроўскі фэст”.

 
 
Месца правядзення –  вёскі Любанскага раёна.
“Пятроўскі фэст” – шматдзённы фэст, падчас якога  ўдзельнікі маюць магчымасць засвоіць асновы народных беларускіх танцаў і пазнаёміцца з рознымі відамі рамёстваў, якія захаваліся на тэрыторыі сучаснага Любанскага раёна.
 
Майстар-класы па танцах праводзіць  этнахарэограф, кіраўнік узорнага фальклорнага ансамбля “Верабейкі” Сяргей Выскварка. Удзельнікі  таксама маюць унікальную магчымасць пераймаць танцы наўпрост ад мясцовых танцораў старэйшага пакалення.
 
У гэтым годзе вандроўка ў вёску Жораўка, акрамя традыцыйнага выпякання хатняга хлеба, будзе прысвечаная вясельнай традыцыі Любаншчыны. Госці паўдзельнічаюць у каравайным абрадзе і вырабе асаблівага вясельнага вянка, які называеца “шапель”.
 
Падчас вандроўкі ў вёскі Камуна і Сосны, удзельнікі фэсту змогуць пазнаёміцца з вырабам лялек, вязаннем ходнікаў шыдэлкам, пляценнем лапцей, пакаштаваць стравы мясцовай кухні, паслухаць успаміны мясцовай жыхаркі пра жыццё Я. Купалы ў вёсцы Камуна і,канечне, развучыць мясцовыя танцы.
 
Завершыцца фэст удзелам у свяце Пятрок, якое традыцыйна адзначаецца ў в. Шыпілавічы. Свята цесна звязана з традыцыяй беларускіх гасцявых кірмашоў, таму малебен і канцэрт пакрысе пяройдуць у “кірмашаванне”(наведванне знаёмых у вёсцы) і завершыцца вечарам карагодамі па вёсцы, пятроўскім абрадам, кумленнем праз вогнішча, спевамі ды танцамі.

 
 
 
 
 “Пятроўскі фэст” аб’ядноўвае вялікае кола людзей, шчыра зацікаўленых у захаванні і развіцці народнай беларускай культуры. Заняткі і сустрэчы ў розных вёсках раёна дазволяюць паказаць танцы і рамёствы непасрэдна ў месцах іх існавання. Гэта дапамогаебольш поўна адчуць шматбаковасць і натуральнасць традыцыйнай культуры.
 
Мы спадзяемся, што людзі самага рознага ўзросту і сфер інтарэсаў змогуць адкрыць, пабачыць і пачуць шмат цікавага і невядомага ім раней, а таксама што ім перадасца тая любоў і павага, з якой мы ставімся да традыцыйнай культуры.



Нам хацелася б, каб фест такога фармату стаў для яго ўдзельнікаў – з Любаншчыны і з іншых гарадоў ды краін - месцам выдатнага актыўнага адпачынку і далучэння да беларускай традыцыйнай культуры.
 
Сачыце за абвесткамі! 

Папярэдняя рэгістрацыя абавязковая.
Каб зарэгістравацца ці ўдакладніць дэталі, тэлефануйце, калі ласка: 8025 9059589 Настасся.


ПРАГРАМА
РЭГІЯНАЛЬНАГА ФЭСТУ ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ
“ПЯТРОЎСКІ ФЭСТ”
 
9 ліпеня
17.00 – 19.30  (СДК, в. Шыпілавічы)Майстар-клас  этнахарэографа С. Выскваркі “Традыцыйная народная манера выканання танца, танцавальны народны этыкет, паставы рук, ног, корпуса.”
20.30-22.30 Фольк-вечарына з фальклорным танцавальным гуртом “Расіца” з в. Сарачы.
10 ліпеня
09.00 - 11.00(СДК, в. Шыпілавічы) занятак “Полька ў беларускай танцавальнай традыцыі”  (прыпеўкі да полькі).
11.15 – 13.00 (СДК, в. Шыпілавічы) занятак “Танцы в. Іванкаўшчына Мазырскага раёна” (відэа архіў этнахарэографа М. Козенкі). 
15.00 – 20.00(в. Жораўка) Каравайны абрад. Выраб вясельнага вянка “Шапель”.Пятроўскія спевы.  Танцы на вуліцы. 
20.30  - 22.30 (в. Жораўка)) Танцавальная вечарына з  гуртом “Напарачка”( г. Любань).

11 ліпеня
09.00 - 11.00  (СДК в. Шыпілавічы) занятак “Лявоніха ў беларускай танцавальнай традыцыі”
11.15 – 13.00 (СДК в. Шыпілавічы “Кадрыля ў пяць штроф”.
15.00-17-00  ( в. Камуна) занятак “  Танцы в. Камуна”, знаёмства з пляценне лапцей, ткацтвам на кроснах , вырабам лялек, вышываная рапсодыя майстра Сівіцкай, успаміны бабулі пра Я. Купалу ў в. Камуна, сустрэча з гуртом “Чуткі”.
18.00  - 20.00 (СДК в. Сосны)  занятак “Танцы вв. Сосны і Краснае”.Знаёмства з народнай кухняй, прадзенннем воўны,  вязаннем ходнікаў шыдэлкам
20.30 -   22.00 -спевы з бабулямі, сустрэча з фолькгуртом “Суседзі”. 


12 ліпеня
( в. Шыпілавічы) традыцыйнае  свята “Пятрок”: 
12.30-13.00 малебен,
13.00-14.00 кірмашовы канцэртз удзелам фольк гуртоў “Журавушка” в Ямінск і “Хамеліха” в. Кузьмічы, Марыя Насановіч в. Палічын, Сямейны гурт “Карані” в. Атраднае.
19.00 –Пятроўскія карагоды, 
20.00-00.00 пятроўскі абрад і вогнішча, юшка, танцыз удзелам гуртоў “Павалякі” (в. Обчын), “Глыбокія крыніцы” (в. Закальное), Баярачка (в. Жораўка).


Чакаем усіх!
 
Рейтинг: +2 Голосов: 2 1531 просмотр
 
 

Нет комментариев. Ваш будет первым!

← Назад

Поделиться:
 

Мебель famarika.by

 

↑Наверх↑