Кухни под заказ в Любани


Найти на сайте: параметры поиска

Танцавальная школа "Пятровіца" і абрад Пятрок

Опубликовано: 2351 день назад (7 июня 2012)
+1
Голосов: 1
Пачалася рэгістрацыя ўдзельнікаў летняй танцавальнай школы "Пятровіца 2012".

Сёлета танцавальная школа ладзіцца другі раз ў межах рэгіянальнага фэсту традыцыйнай культуры “Пятроўкі фэст 2012”, які ў гэтым годзе будзе складацца з 2х частак:
1) 07.07-11.07- летняя танцавальная школа "Пятровіца";
2) 12.07 - рэканструкцыя календарна-абрадавага свята “Пятрок” ды гасцявога кірмашу “на Петрака”

1) Што ў меню навучання?
Вучыць танцаваць "правільна" будзе Сяргей Выскварка - спецыяліст традыцыйнага танцавальнага этыкету,традыцыйнай манеры выканання, мастацкі кіраўнік фальклорнага калектыву "Верабейкі", г. Любань.
У Вас будзе выдатная магчымасць палепшыць свае танцавальныя здольнасці)), даведацца больш новага і цікавага пра танцы, іх варыянты ды паходжанне.

У гэтым годзе арганізатары вырашылі пашырыць кола дадатковых рэкрэацыйных мерапрыемстваў (сюрпрызы будуць;)). Але без пячэння хлеба і спеўна-танцавальных вечарын з аўтэнтычнымі гуртамі нам нікуды.

У вас будзе выдатная магчымасць адпачыць ад гарадскога тлуму ў полі, лузе, лесе, на рацэ.

2) Завяршэннем танцавальнага навучання будзе ўдзел у рэканструкцыі календарна-абрадавага свята “Пятрок”. Запрашаем усіх ахвочых!
Святочныя мерапрыемствы пачнуцца а 12.00 дзесь. Абрадавая частка а 19.00.


Запісацца ў танцавальную школу можна даслаўшы на адрас nastaluban1@rambler.ru. заяўку па 8 пунктах:
1)імя і прозвішча,
2) тэрмін находжання нафэсце,
3)нумар тэл.,
4) дзеці разам з вамі (імя і ўзрост),
5) наяўнасць намёта(калі ёсць дадатковы, на колькі чал. дадаткова),
6) наяўнасць спальніка(калі ёсць дадатковыя),
7) калі транспарт свой, то колькі дадаткова чалавек можаце ўзяць,
8)ці згодныя ехаць з Мінску на спец.маршрутцы 07.07 дзесь а 13.00 (кошт 50 000 зайцоў).


Што трэба для ўдзелу?
- выдатны настрой,
- жаданне вучыцца,
- дзіцячае захапленне жыццём,
- зручны абутак,
- народны СТРОЙ!!!
- захапленне спадарыняй Мовай ))

Дэталі:
- як дабрацца? 1) на маршрутцы па замове (у сярэднім 50.000 у адзін бок і 2 гадзіны дарогі); 2) таксама на электрычках Мінск-Асіповічы - Урэчча( далей маршрутка па замове); 3) на ўласным транспарце; 4) спынам.
Транспартная камунікацыя развітая добра, прыехаць і з’ехаць можна у любы час, калі папярэдне замовіць месца ў маршрутцы.
- дзе жыць? 1) ў намётах (калі вы іх з сабой возмеце); 2) на севанавале: 3) у хатах вясковых жыхароў.

- што есці? фуа-гра не будзе,але накормім смачна і дастаткова. Толькі давядзецца скінуцца на прадукты з разліку 30 000 на дзень.

Спіс неабходных рэчаў (для ўдзельнікаў школы): -строй нас свята!!! ці хоць бы элементы; - зручны абутак для заняткаў танцамі; - дзяўчатам спадніцы; - міска, лыжка, кубак; - вуды (калі ёсць); - нешта падсілкавацца на суботу(вячэра будзе толькі а 20.00); -спальнікі і намёты. Тыя, хто едзе на машынах, вазьміце посцілкі з сабой(каб можна было сесці на свяце ў вечары).
- Падчас свята Пятровіцы дзяўчаты і жанчыны ахвяравалі крыжу рушнікі, стужкі, паясы...І загадвалі самыя патаемныя жаданні. Дзяўчаты, вазьміце што з сабой)))

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся, калі ласка, да Настассі +375 29 8425789

Больш інфармацыі можна знайсці тут:
http://vk.com/club37907042
Увага! Колькасць месцаў для навучання ў танцавальнай школе абмежаваная!

Дадатковая інфармацыя пра арганізатараў:

http://vk.com/club20929114 узорны фальклорны ансамбль“Верабейкі”
http://vk.com/club34196578 – танцавальная школа “Вераб’іны клуб
Русальны тыдзень! Вельмі раю наведаць | Лявоніха на 100 пар
 
 

Александр Пастушенко # 9 июня 2012 в 14:17 0
Блэк-джек будет?
Анастасія Кухарэнка # 9 июня 2012 в 23:19 0
алі гэта беларускі танец,дык абавязкова

← Назад

Поделиться:
 

Мебель famarika.by

 

↑Наверх↑